ПРАГРАМНАЯ ДЭКЛЯРАЦЫЯ
ЗГУРТАВАНЬНЯ ПОЛЬСКАЙ ШЛЯХТЫ
 

          ХХ стагодзьдзе ўнесла вялікія і прынцыповыя зьмены ў грамадскае палітычнае і эканамічнае жыцьцё Эўропы. Ідэі, якія аказаліся ўтапічнымі, за некалькі дзесяцігодзьдзяў існаваньня і варварскага ўзьдзеяньня прынесьлі катастрафічные страты ў шмат якія галіны грамадскага жыцьця. Гэтыя страты асабліва датыкнуліся вышэйшых слаёў, у тым ліку і пласта шляхты. У абедзьвух сусьветных і вызваленчых войнах, і асабліва ў выніку гвалтоўнай злачыннай камуністычнай ідэалогіі, шляхецкае саслоўе панесла велізарныя страты. У ПНР прадстаўнікі шляхты былі пазбаўленыя, як і ўвесь народ, асноўных праў, з асаблівай лютасьцю яны былі дыскрымінаваныя, зьняволеныя і замардаваныя роднымі рэнегатамі. Іх аддалі забыцьцю і выкрэсьлілі  з грамадскай сьвядомасьці.

          Наперакор таму частка асяродзьдзя сьвядомага паходжаньня, годнасьці, адчуваньня сваёй ролі ў грамадстве захавала ім вернасьць і ўнутраную згуртаванасьць. Аднак значная частка шляхецкага саслоўя згінула ў цяжкай руціне паўсядзённасьці і барацьбе з побытам. Забыліся ўсьведамленьне паходжаньня, якія шляхта Рэчы Паспалітай, негледзячы на недахопы, уласьцівыя любому асяродзьдзю, унесла ў жыцьцё дзяржавы і народа. Болей чым паўстагадовая індактрынацыя ўчыніла велізарныя і негатыўныя зьмены ў менталітэце грамадства. Па сёняшні дзень яна трутневай атрутай пранікае ў кровазварот публічнага і прыватнага жыцьця. Пачаўся заняпад годнасьці, будаванай цягам соцен год пакаленьнямі продкаў. Дзеяньні, накіраваныя на зьнішчэньне шляхты, а таксама годнасьці, якая складае яе падмурак, выклікалі забыцьцё гонару, прыстойнасьці, адказнасьці, сумленнасьці, добрых звычаяў і выхаваньня, працы для Радзімы і патрыятызму.

          Зважаючы на вышэйзгаданы стан  рэчаў, мы намераны:

– аб’яднаць і арганізаваць шляхецкае асяродзьдзе, каб сумесна працаваць над вяртаньнем годнасьці ў службе Народу і Польскай Дзяржаве;

– арганізаваць канфэрэнцыі, лекцыі, дыскусійныя і таварыскія спатканьні на тэмы, зьвязаныя з польскай шляхтай, яе актуальнымі праблемамі і яе гісторыяй;

– прапагандаваць культуру і добрыя звычаі рыцарскага этнасу для яго адраджэньня;

– аддаць асаблівую ўвагу моладзі, заахвочваючы яе для падняцьця свайго ўзроўня праз набыцьцё адукацыі і маральнае, годнае праграсаваньне;

– наладжваць кантакты з польскай шляхтай, раскіданай у выніку войн і палітычных рэпрэсій па ўсім сьвеце, асабліва за ўсходнюю мяжу;

– падтрымліваць кантакты з замежнымі шляхецкімі арганізацыямі;

– дбаць і прапагандаваць дбаньне пра каштоўнасьці матэрыяльнай і духоўнай культуры – помнікі архітэктуры, мастацтва і рамёствы, месцы народнай і сямейнай памяці – як важнай складаючай польскай культуры, якую шырока разумеюць;

– аказваць падтрымку дасьледваньням гісторыі ўласных сямей;

– прапагандаваць утварэньне сямейных і родавых шляхецкіх арганізацый і падтрымліваць існуючыя;

– умацоўваць у грамадскім усьведамленьні значэньне асноўных каштоўнасьцей Рэчы Паспалітай Многіх Народаў (такіх як годнасьць, гонар, уласнасьць, сям’я, адказнасьць, праўда, патрыятызм);

– супрацьстаяць усялякім праявам  узурпацыі і спробам ачарненьня шляхецкага асяродзьдзя;

– вяртаць у грамадскую сьвядомасьць сапраўдны і свабодны ад ілжы вобраз польскай шляхты.

          Працуючы сумесна, не намераны вяртаць сабе прывілеі, альбо цешыць сваё самалюбства, а, стаўляючы на інтэлектуальныя і маральныя каштоўнасьці, маем вярнуцца да грамадскага польскага жыцьця, каб адыгрываць у ім актыўную ролю.

Зьмест тэксту Дэклярацыі быў абвешчаны на Канвэньце Членаў Згуртаваньня польскай шляхты, які адбыўся ў Варшаве 16 верасьня 2001 г.

 

Галоўная старонка